Архив рубрики: Мысли вслух

Беларусы сталі нацыяй

Доўга шукаў словы, якія б змаглі, хаця б часткова, перадаць агульны настрой. Жахлівае адчуванне таго, што побач з табой былі людзі, якія радаваліся жыццю, святлу і вясне. А потым хтосьці націснуў кнопку, і ўсё знікла. Читать далее Беларусы сталі нацыяй

Мае спачуванні

Калі здараюцца такія трагедыі, разумееш, як усё адносна.

Так атрымалася, што я трапіў на Кастрычніцкую плошчу праз 10-15 хвілін пасля выбуху. Як і пераважная большасць мінчан, збіраўся ехаць дадому. Ішоў да метро і нават дамовіўся пра сустрэчу на перакрыжаванні «Кастрычніцкай» і «Купалаўскай». Калі б не затрымалі, мог, не дай Божа, трапіць туды раней.

Цяпер разумееш, што на месцы пацярпелых мог апынуцца кожны.

Убачыў паралізаваны цэнтр. Велізарную колькасць людзей. Дым з выхаду метро (ля Дома афіцэраў). Людзях у павязках, што туды заходзілі. Пацярпелых, што ляжалі на насілках. Гэта было страшна і жахліва.

Мае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым і іх сваякам!