Архив рубрики: Мысли вслух

Чемодан, вокзал, столица. Почему половина Беларуси мечтает жить в Минске

Представьте себе любого неминчанина, который после столичного вуза получает распределение не в Минск, а в Гомель (о райцентре даже не говорим). Крах всех надежд и драма мирового масштаба! Хотя речь о городе с населением в 521 тысячу человек — практически столько же, сколько в столичном Вильнюсе. Почему же для доброй части белорусов жизнь заканчивается за пределами МКАД и что с этим делать?

%d0%bc%d0%b8%d0%bd%d1%81%d0%ba

Читать далее Чемодан, вокзал, столица. Почему половина Беларуси мечтает жить в Минске

Ці шмат вы вандруеце па Беларусі?

Вырашыў падлічыць, дзе я пабываў ў Беларусі. Крытэрыі простыя: колькасць наведаных раёнаў. Прычым на тэрыторыі кожнага трэба было што-небудзь паглядзець, а не быць праездам.

Карта Беларусі

Читать далее Ці шмат вы вандруеце па Беларусі?

Як я шукаў энцыклапедыю

Дома ў мяне ёсць усе тамы «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Але спатрэбіліся дублікаты.  Другі том быў у запасе, знайшоў і першы. Прыйшоў вечарам у «Веды» з надзеяй купіць астатнія: ад трэцяга да шостага.

энц1

Читать далее Як я шукаў энцыклапедыю

Падзеі апошніх дзён

Вырашыў падзяліцца трыма падзеямі апошніх дзён.

У пятніцу схадзіў на выставу Уладзіміра Жбанава. Калі агульнае ўражанне, дык яго скульптуры Мінску патрэбныя. Але скульптар ён быў сярэднім. Уразілі толькі некалькі яго кампазіцый (у тым ліку, «Хакеісты»).

У суботу паглядзеў «Дон Жуана». Гэта лепшы купалаўскі спектакль за апошнія 5 гадоў (з часоу Офіса, пастаўленага у 2010 годзе). У поўным захапленні. Дзякуй купалаўцам!

А сёння адкрыў веласезон :)

Мае чытацкія вынікі 2013 года

Настальгічны ўспамін з дзяцінства. Сваякі час ад часу кажуць мне: «Чытай больш, бо потым часу не будзе». Зразумела, тады ім не верыў. Але чым далей, тым больш упэўніваюся ў слушнасці гэтай думкі.
Читать далее Мае чытацкія вынікі 2013 года

Тэатральныя знаёмствы

Цуды нашага тэатральнага жыцця. Звычайна я сам знаёмлюся з тэатральнымі людзьмі. Днямі ў Мінску прайшла прэм’ера оперы «Лятучы галандзец». І раптам у антракце да мяне падышоў рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ. Вельмі цікава паразмаўлялі пра яго оперы, начальства і Дзмітрыя Чарнякова :)

Але першае пытанне, якое ён задаў, было наступным: «А цяпер скажыце шчыра, чым вам не падабаецца мая «Сівая легенда»?». А пра тую оперу год таму пісаў. Цяпер думаю, можа з сабой на прэм’еры ўсе рэцэнзіі насіць? Каб пастрахавацца? :)

Якія гарады Беларусі — самыя еўрапейскія?

На мінулых выходных ездзіў у Гародню. Да свайго сораму дагэтуль быў там толькі аднойчы. У 2002-м годзе, калі яшчэ дзесяцікласнікам удзельнічаў у турніры па «Што? Дзе? Калі?». Але амаль нічога не запомніў. Было гэта даўно. Вольнага часу амаль не заставалася. Ды і хадзілі мы групай. А я люблю вандраваць ці адзін ці вельмі маленькай кампаніяй, каб самому вызначаць маршрут.

Гэта я пішу да таго, што пасля вандроўкі прыйшоў да надзвычай банальнай высновы: Гародня — самы еўрапейскі горад Беларусі :)


Панарама Гродна. Акварэль Н. Орды, XIX стагоддзе
Читать далее Якія гарады Беларусі — самыя еўрапейскія?

Мы — людзі на тэатральным балоце?

Нядаўна аналізаваў даты бліжэйшых прэм’ер у сталічных тэатрах. Дагэтуль знаходжуся ў шоку.

Як вы лічыце, колькі ў сакавіку ў Мінску адбудзецца прэм’ер? Дзве! У Купалаўскім тэатры рэжысёр Аляксандр Янушкевіч ставіць спектакль «Арабская ноч» (п’еса сучаснага нямецкага драматурга Роланда Шымельпфеніга). У Тэатры оперы і балета Аляксандра Ціхамірава прапануе новую інтэрпрэтацыю балета «Шчаўкунок». Усё!

Заўважце, гэта не лета, не позняя вясна і не ранняя восень, калі мінчукі праводзяць час ў вёсках ці на лецішчах, або выпраўляюцца ў вандроўкі. Гэта ж частка зімовага сезона, калі тэатральнае жыццё мусіць проста віраваць!

Зразумела, калі пачаць высвятляць сітуацыю з іншымі тэатрам, у кожнага знойдзецца свая паважлівая прычына. Хтосьці выпускае прэм’еры у красавіку (Музычны, Лялечны, ТЮГ). Іншыя «адстраляліся» ў пачатку зімы (РТБД, Тэатр-студыя кінаакцёра). Іншыя знаходзяцца на рэканструкцыі (Маладзёжны).

Але дзве прэм’еры ў месяц для амаль 2-мільённага горада?!

«Бабруйск» і «тэатр» — рэчы несумяшчальныя?

Газета «Культура» напісала пра прэм’еру спектакля «Недарасль», што адбыўся ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). Найбольш мяне шакіраваў наступны фрагмент: «завітаўшы на трэці паказ (а ён, па тэатральных забабонах, — звычайна самы “правальны”), я ледзь не страціла прытомнасць: зала была — напаўпустая. Читать далее «Бабруйск» і «тэатр» — рэчы несумяшчальныя?