«Бабруйск» і «тэатр» — рэчы несумяшчальныя?

Газета «Культура» напісала пра прэм’еру спектакля «Недарасль», што адбыўся ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). Найбольш мяне шакіраваў наступны фрагмент: «завітаўшы на трэці паказ (а ён, па тэатральных забабонах, — звычайна самы “правальны”), я ледзь не страціла прытомнасць: зала была — напаўпустая. Хаця, пагадзіцеся, традыцыйнае ўвасабленне п’есы рускага класіцызму ХVІІІ стагоддзя — у пяці дзеях, практычна “да апоўначы”, — наўрад ці прыцягнула б больш публікі. Дый палова залы ў рэгіянальных тэатрах (не толькі ў нас, але і ў Расіі, ва Украіне) — сітуацыя звычайная».

Насельніцтва Бабруйска — каля 215 тысяч чалавек. Гэта самы вялікі раённы цэнтр (прычым сёмы горад у краіне, ідзе адразу пасля абласных). Умяшчальнасць залы — 553 месца. То бок, колькасць тэатралаў у Бабруйску складае крыху больш за тысячу чалавек? Або 0,5% ад насельніцтва горада?

Можа, уся прычына ў слабой пастаноўцы (рэцэнзія не пакідае асабліва ніякіх ілюзій)? Але ж на сцэнах мінскіх тэатраў ідзе велізарная колькасць слабых і пасрэдных спектакляў, якія збіраюць аншлагі. Ці ў грошах? Але кошт квіткоў вагаецца ад 11 да 17 тысяч. Можа, у горадзе насычанае культурнае жыццё? Нешта пра яго не чуваць.

Магчыма, збоку мае думкі будуць успрымацца як сталічны снабізм… У свой час шчыра радаваўся адкрыццю тэатраў у рэгіянальных беларускіх гарадах. А цяпер думаю: а яны ім патрэбныя? На хвілінку ўявіце сябе артыстам бабруйскага тэатра і падумайце, як іграць пры напаўстой зале ўжо падчас трэцяга спектакля. Без асаблівых шансаў на тое, што яна запоўніцца…

«Бабруйск» і «тэатр» — рэчы несумяшчальныя?: 5 комментариев

  1. Надоело это кривлянье и поучения со сцены-экрана как правильно жить. В каждом доме телевизор или комп с огромным выбором.

  2. Ваша программа мне понятна. Наверное, сначала надо «собрать бы книги все, да сжечь», а затем можно взяться и за театр? :)

  3. Сжечь книги «классиков» развитого социализма уж точно не было бы лишним. И начать жизнь с чистого листа.

  4. А может пусть они тихо стоят на полочке и никому не мешают?
    Книги при Гитлере сжигали. И ни к чему хорошему это не привело.

  5. Не Денис, не… Конечно, могут и на полочке стоять и ждать своего времени, но лучше оставить по экземпляру в музее, чтобы следующее поколение видело, что так жить нельзя.

Комментарии запрещены.