Музычны тэатр. Час адраджэння?

На мінулым тыдні выйшаў свежы, 58-ы па ліку нумар «Дзеяслова». Супрацоўнікі выдання зрабілі для мяне вялікі падарунак: у часопісе змешчаны мой артыкул «Музычны тэатр. Час адраджэння?».


Гэта дастаткова вялікая па памеру праца (каля 35 тысяч сімвалаў, крыху менш за друкаваны ліст), у якой я зрабіў спробу прааналізаваць увесь рэпертуар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, вызначыць тэндэнцыі ў развіцці калектыва, а таксама крыху закрануў гісторыю тэатра.

Артыкул быў напісаны яшчэ ў пачатку года, таму «Граф Люксембург» і «Вестсайдская гісторыя» туды не трапілі.

З электроннай версіяй артыкула можна азнаёміцца на сайце тэатра.

Дзякуй яго супрацоўнікам за аператыўнасць! А рэдакцыі «Дзеяслова» — за публікацыю!