Літаратурныя вынікі 2011 года

Падвядзенне любых вынікаў мінулага года — суб’ектыўная рэч. Падвядзенне літаратурных вынікаў — суб’ектыўнасць у квадраце ці ў кубе. У ідэале тэатральны ці кінакрытык можа праглядзець усе прэм’еры ў драматычных, музычных, лялечных ці кінатэатрах. А хто можа пахваліцца тым, што прычытаў ці азнаёміўся з усімі мінулагоднімі кнігамі? Цудоўна разумею, што мне таксама не пазбегнуць абвінавачванняў у суб’ектыўнасці. Тым не менш, паспрабую.

Намінацыя “Лепшая кніга прозы-2011”
Андрэй Федарэнка, “Мяжа”

Новую кнігу Андрэя Федарэнкі склаў аўтабіяграфічны раман «Мяжа», а таксама выбранныя лепшыя апавяданні, якія ўпершыню выходзяць пад адной вокладкай. Раман-эсэ «Мяжа» выклікаў супрацьлеглую рэакцыю крытыкі: ад захаплення да поўнага непрыняцця. На мой погляд, гэта падзея ў беларускай літаратуры

Намінацыя “Лепшая кніга паэзіі-2011”
Рыгор Барадулін, «Anima»,

Існуе распаўсюджанае меркавання, што лепшыя вершы пішуцца ў маладым узросце. Народны паэт Беларусі і ў 76 гадоў радуе чытачоў сваімі творамі. У новую кнігу паэта ўвайшлі вершы рэлігійнай і духоўнай тэматыкі

Намінацыя “Лепшая кніга крытыкі і літаратуразнаўства-2011”
«Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (укладальнік Ціхан Чарнякевіч)

У зборнік ўключаны даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910–1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы ХХ стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыі

Намінацыя “Лепшы пераклад на беларускую мову-2011”
«Выратаванне». «Даліна Ісы». «Родная Еўропа». «Зямля Ульра». Аўтар Чэслаў Мілаш. Пераклады з польскай мовы (укладальнік Андрэй Хадановіч)

Чатырохтомнікам Чэслава Мілаша, Нобелеўскага лаўрэата 1980 года, беларусы годна адзначылі стогадовага юбілей з дня яго нараджэння

Намінацыя “Прарыў беларускай літаратуры-2011”
Апавяданне «Бляха», аўтар Андрэй Федарэнка, перакладчыца Го Касіна

Апавяданне Андрэя Федарэнкі «Бляха» было перакладзена на японскую мову і ўвайшло ва ўсходнееўрапейскую анталогію фантастыкі, што выйшла сёлета ў Краіне Узыходзячага Сонца

Намінацыя “Прызнанне беларускай літаратуры-2011”
Святлана Алексіевіч, «У войны не женское лицо»,

У мінулым годзе знакамітая кніга Святланы Алексіевіч «У войны не женское лицо» была адзначана прэстыжнай польскай прэміяй “Ангелус” для літаратараў з Цэнтральнай Еўропы

Аўтар віншуе ўсіх пераможцаў!

Выкарыстаны фотаздымкі з сайтаў http://alexievich.info, http://naviny.by, http://old.euroradio.fm, http://rv-blr.com, http://pl.wikipedia.org