Ці шмат мы вандруем па Беларусі?

Ці шмат мы вандруем па Беларусі? Здавалася б, крытэрый для адказу на гэта пытанне вызначыць немагчыма. Але зусім нядаўна знайшоў у інтэрнэце цікавы сайт «Падарожжы па Беларусі і наваколлям», наведвальнікі якога могуць самі скласці карту сваіх вандровак.

Карта маіх сціплых падарожжаў перад вамі:

Создай свою Карту Путешественника!

Адразу скажу, што адзначаў толькі тыя раёны, на тэрыторыях якіх знаходзіліся пэўныя населеныя пункты або славутыя мясціны, якія я наведваў. Бо зразумела, калі пачаць улічваць усе тэрыторыі, праз якія ехаў, або гарады, на вакзалах якіх знаходзіўся, спіс атрымаецца куды больш унушальны. Але ўсё роўна, крыху сорамна за сваё няведанне ўласнай краіны.

А вы шмат вандравалі па Беларусі?

Дарэчы, кожны можа стварыць сваю карту сам.

Ці шмат мы вандруем па Беларусі?: 11 комментариев

  1. на жаль не, будзеш на Навагрудчыне, магу памагчы з пераначоўкай

  2. Дзякуй вялікі за прапанову! Пры магчымасці трэба будзе скарыстацца.

    Зноў-такі прашу прабачэнне: каментарый аўтаматычна пайшоў у спам, таму адказваю цяпер.

  3. Пасля камандзіроўкі дадаліся Мазырскі і Калінкавіцкі раёны. Цяпер 24 раёна з 118 (21%). Сітуацыя на Гомельшчыне палепшылася :)

  4. Вярнуўся з камандзіроўкі ў Пінск і адчуў унутраную патрэбу зрабіць другое выданне карты :)

    А ў Пінску вельмі прыгожа! У гэтым горадзе, як і ў Нясвіжы, Гродна і Мірскім замку, адчуваецца подых і атмасфера Еўропы

  5. Дадаў на карта наведванні Івацэвіцкага і Пружанскага раёнаў. На выходных разам з удзельнікамі бібліятэчнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы» наведаў Косава і Ружаны

  6. Прочла Вашу заметку о В. Короткевиче, которого считаю одним из лучших авторов на Беларуси.
    Я — тоже атор блога «Арабески». У меня к Вам вопросы, о которых бы хотелось приватно. Быть может, вы напишите мне mishel_21@tut.by
    Заранеее благодарна.

  7. Вяртаючыся з Брэста, дзе быў у камандзіроўцы, заехаў у Кобрын

Комментарии запрещены.