Ці трэба было паўстанне Каліноўскага?

Даўно пісаў пра ўласны ўдзел у радыёперадачах «Бацькаўшчына» на эстонскім канале «Радыё-4″ (вядучы праграмы Артур Цурбакоў). Нарэшце, выконваю абяцанне і дзялюся спасылкамі.

Вы можаце пачуць тры перадачы. Для гэтага неабходна перайсці па наступнай спасылцы. На старонцы нас цікавяць тры перадачы: 11 верасня, 18 верасня і 2 кастрычніка.

Першая прысвечана сучаснаму беларускаму тэатру. У перадачы прагучыць фрагмент з радыёспектакля «Каласы пад сярпом тваім», што паставіў Валерый Анісенка.

У трэцяй гаворка ідзе пра класікаў беларускай літаратуры Янку Купалу і Якуба Коласа, расказваецца пра новыя выданні, прысвечаныя іх жыццю і творчасці, гучыць верш Коласа ў выкананні яго сына, Міхася Міцкевіча.

А вось другая можа выклікаць самую розную, дыяметральна супрацьлеглую рэакцыю. У перадачы мы разважаем пра паўстанні 1794, 1830-1831 і 1863 гадоў у лёсе Беларусі. Дык вось, не адмаўляючы той факт, што паўстанцы былі героямі, я спрабую абгрунтаваць думку, што паўстанне Каліноўскага было непатрэбна. Больш за тое, яно адмоўна паўплывала на лёс Беларусі. Памятаю, мы абмяркоўвалі гэта пытанне на семінарскім занятку ва ўніверсітэце. Цяжка ўявіць, якія там былі спрэчкі! З цікавасцю паслухаю вашыя меркаванні.

Ці трэба было паўстанне Каліноўскага?: 2 комментария

  1. Вельмі цікавае меркаванне, але можа пачацца бойка сярод удзельнікаў дыскусіі))

  2. Бойка не бойка:)), але па гэтаму пытанню звычайна ўзнікаюць супрацьлеглыя меркаванні.

    Зноў узгадваю той семінар. Звычайна на большасці заняткаў ахвотна выступалі тры-пяць чалавек. Астатнія адмоўчваліся (хтосьці не ведаў, пра што казаць, кагосьці не цікавіла гісторыя:)) А тут у дыскусіі ўдзельнічала чалавек 11-12: палова групы. На маёй памяці, найлепшы паказчык за ўсе ўніверсітэцкія гады. Значыцца, сапраўды тэма хвалюе

Комментарии запрещены.