Сёння, 6 жніўня, мой блог святкуе дзень народзінаў! Яму спаўняецца год!
Усё пачалося 6 жніўня 2010 года. Менавіта тады на блогу з’явіўся першы пост, у якім тлумачыліся прычыны яго заснавання.
Калі кіравацца статыстыкай, ужо апублікавана 118 запісаў у 8 рубрыках. А яшчэ ж ёсць каля 600 метак і больш за 200 каментароў:)). За лета блог наведвалі больш за 2300 разоў. Але ці гэта істотнае?
Галоўнае мне бачыцца ў тым, што блог прыносіць станоўчыя эмоцыі. Як аўтару, так і, спадзяюся, чытачам. Расказвае пра падзеі і тэндэнцыі сучаснага культурнага жыцця, якія не заўсёды належным чынам адлюстроўваюцца ў прэсе. Акрамя таго, яго асаблівасць заключаецца ў тым, што апублікаваныя запісы, на мой суб’ектыўны погляд, з’яўляюцца матэрыяламі шматразовага выкарыстання. То бок, публікацыі, напрыклад, за лістапад 2010 года можна чытаць і зараз, а яны не састарэюць.
Буду імкнуцца прытрымлівацца гэтых прынцыпаў і надалей.
З днём народзінаў, блог!
Віншую! Гэта значная падзея!
Дзякуй! Для мяне, дык дакладна. Год таму нават не верылася, што знойдзецца столькі матэрыялаў і тэмаў:))
Аўтар ведае, што робіць, таму і чытачы задаволеныя. Дзякуй, Дзяніс.
Дзякуй!
Прыемна, што дзень народзінаў не прайшоў незаўважаным!:))