Нядаўна ў Мінск прыязжаў журналіст Артур Цурбакоў. Ён беларус па нацыяльнасці, але цяпер жыве ў Эстоніі. У гэтай краіне існуе некалькі радыёканалаў. У тым ліку, рускамоўная грамадская радыёстанцыя «Радыё-4″.
Кожныя першыя тры нядзелі месяца на яе хвалях на беларускай мове выходзіць перадача «Бацькаўшчына», якую вядзе Артур.
Падчас свайго візіту ў Мінск ён узяў у мяне інтэрв’ю. Вынік можна было пачуць 12 чэрвеня, а 19:15,.
Пра што ж будзе сённяшняя размова? Працытую анонс:
«У праграме на пытанні Артура Цурбакова адкажуць пісьменнік Алесь Бадак — першы намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы газеты «Літаратура і мастацтва», а таксама Дзяніс Марцінавіч — літаратурны і тэатральны крытык.
Гаворка пойдзе пра сучасную беларускую літаратуру, тэатр і творчую спадчыну Уладзіміра Караткевічa. А таксама пра лёс зніклых рукапісаў эпапеі Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Прагучаць архіўныя запісы голасу Уладзіміра Караткевіча і арыя з оперы «Сівая легенда» кампазітара Дзмітрыя Смольскага ў выкананні Аркадзя Саўчанка (запіс 1978 года)».
Калі не лічыць некалькіх невялікіх размоў на Беларускім радыё, гэта мая другая спроба ў сферы ТВ і тэлебачання. Першая, нагадаю, мела месца ў эфіры TUT.BY-ТВ.
Буду ўдзячны за Вашыя уражанні!