«Через 4 дня мне досталось место на нарах». Безответная любовь Янки Купалы о быте «американки»

Павлина Мяделка навсегда вошла в историю белорусской культуры: в 1913 году она сыграла главную героиню в спектакле «Паўлінка», поставленном по легендарной пьесе Янки Купалы, а затем, по ее собственному признанию, отказала автору во взаимности. Полный вариант воспоминаний Мяделки наконец-то выходит в издательстве «Лімарыус».

Павлина Мядзелка. Фото: Википедия

Павлина Мяделка. Фото: Википедия

Мемуары Павлины Мяделки были опубликованы еще в 1974 году под названием «Сцежкі жыцця». Но книга вышла в сокращенном варианте: «спасибо» надо сказать советской цензуре. Кроме того, действие было доведено лишь до 1925 года, когда Мяделка вернулась в СССР из Латвии, где тогда жила и работала.

Как пишет в предисловии к книге ее составитель, известный белорусский архивист Анна Запартыко, директор Белорусского государственного архива-музея литературы и искусства, «аднойчы стала вядома, што захаваўся самы першы, рукапісны варыянт успамінаў Паўліны Мядзёлкі. Хоць і прайшоўся па ім аловак цэнзара, але ж гэта самы першы, а значыць ад сэрца і думак аўтара».

Кроме того, в фондах архива музея сохранился автограф второй книги воспоминаний, действие в которой было доведено до 1950-х годов. Тетрадь с этим текстом Мяделка в свое время передала на сохранение Ларисе Горецкой (жене геолога Гаврилы Горецкого) с поручением передать ее поэту Максиму Танку спустя 25 лет после ее смерти. Отдельные фрагменты воспоминаний под названием «Беглыя нататкі для памяці» были опубликованы в 1993 году в журнале «Полымя».

В итоге новый, более полный вариант «Сцежак жыцця» получился в три раза больше «советской» версии книги. Его презентация пройдет 5 ноября в 16 часов в здании Белорусского государственного архива-музея литературы и искусства (ул. Кирилла и Мефодия, 4). С разрешения издательства и составителя TUT.BY публикует фрагмент мемуаров Мяделки, посвященный ее аресту в 1930 году (подзаголовки — редакционные).

Но перед этим — несколько слов об отношениях Янки Купалы и Павлины Мяделки. В интернете встречаются публикации, где утверждается об их любви и отношениях уже после свадьбы поэта со своей супругой Владиславой Францевной. Как пишет в предисловии к «Сцежкам жыцця» Анна Запартыко, «Паўліна Мядзёлка не адмаўляла факту асаблівага стаўлення да яе паэта (напомним, что он посвятил ей поэмы „Бандароўна“ и „Яна i я“, а также несколько стихотворений. — Прим. TUT.BY), сама ж у сваіх успамінах запісала, што кахала іншага, але хто быў гэты іншы — не прызналася. Праз многія гады ў сваім лісце да Зоські Верас, згадваючы сваю маладосць, напісала, што героем яе дзявочых мараў быў у той час Іван Луцкевіч» (вместе с братом Антоном — один из инициаторов провозглашения БНР. — Прим. TUT.BY).

Фрагмент из книги «Сцежкі жыцця»

Мемуары Павлины Мядзелки "Сцежкамі жыцця"

Мемуары Павлины Мядзелки «Сцежкамі жыцця»

У Менску памясцілі мяне ў падвал будынка ГПУ на Савецкай вуліцы ў цесную камеру-адзіночку, дзе ўжо сядзела 12 жанчын і некалькі дзяцей ад аднаго году да трох. Частка з іх размяшчалася на нарах пад вакном, рэшта на цэмантовай падлозе ля нар, а мне не было дзе і прыткнуцца. Праз вакно, якое выходзіла на ўнутраны двор, відаць было, як праводзілі вязняў, мабыць, на допыт ці то на прагулку. На працягу некалькіх гадзін у першы дзень майго побыту ў гэтай камеры я налічыла 30 асоб сваіх знаёмых. (…).

Калі адчынялі дзверы камеры, выпускаючы жанчын у туалет, з-за дзвярэй процілеглай камеры мужчынскі голас пералічаў прозвішчы «кватарантаў» гэтай камеры: Фларыян Ждановіч (один из основателей белорусского профессионального театра. — тут и далее — Прим. TUT.BY), Некрашэвіч (Степан Некрашевич — ученый-языковед), Красінскі (Николай Красинский — секретарь Государственного музея)… і не ўспомню цяпер усіх… Я голасна назвала сваё прозвішча.

Цікава, ці застаўся хто ў Менску на волі? Усе беларускія культурныя дзеячы — навукоўцы, пісьменнікі, акторы, — усе за кратамі. Што ж гэта робіцца на белым свеце?

Разаслаўшы на падлозе ля дзвярэй свой плашч-дажджавік і пакрыўшы плечы шалікам, я ўляглася да сну. На раніцу ў камеры падняўся гвалт. Аказваецца, я ляжала ў непрытомнасці, і жанчыны, абліваючы мяне вадой, ніяк не маглі прывесці мяне да прытомнасці і думалі, што я памерла… Не памятаю, хто і як вярнуў мяне да жыцця. Праз гадзіну-другую пасля гэтага мяне павялі наверх да следчага Казлоўскага.

Глянуў на мяне раз, другі, кашлянуў і, апусціўшы вочы, па шаблону спытаў:

— Как себя чувствуете?

Я нічога не адказала. Толькі крыва ўсміхнулася. Відаць, я добра выглядала пасля дзесяці дзён бяссонніцы, неаб’яўленай галадоўкі і ў дабавак пасля сённяшняга глыбокага вобмараку, у злітай вадой сукенцы. Следчы разгублена гмыкаў, перакладваў без патрэбы з месца на месца паперы на стале, мабыць, не ведаў, з чаго пачаць гутарку.

— Вы отдохнули с дороги? — нарэшце азваўся, не падымаючы вачэй.

— Не с дороги, а в дороге отдохнула.

— В каких условиях вы сейчас находитесь?

Я расказала аб камеры, у якую мяне памясцілі, і аб «пасцелі», у якой правяла гэту ноч.

— Сегодня я не буду вас допрашивать, постараюсь создать вам лучшие условия, чтобы вы отдохнули.

«Змест іх гутарак са мной праз сцяну быў нікчэмны, глупы. Яны плялі розную бязглуздзіцу галоўным чынам на сэксуальныя тэмы»

Пад вечар мяне перавялі ў «амерыканку». Гэта круглы двухпавярховы будынак ва ўнутраным дварэ забудаванняў ГПУ. Унутры адны над другімі ўкруг 12 чорных дзвярэй камер, а ў сяродку жалезная чорная вышка з пляцоўкай для назірацеля. Ад пляцоўкі працягнуты 12 жалезных прэнтаў да кожнай камеры. На пляцоўцы, як павук у сетцы павуціння, сядзіць назірацель і са свайго месца пры дапамозе рычага адчыняе і зачыняе дзверы камер.

Мяне памясцілі на другім паверсе. Камера-адзіночка, у якой стаялі два жалезныя ложкі, мела выгляд труны: звужаная ад дзвярэй і пашыраная да высокага невялічкага вакна. На ложку цянюсенькі зашмальцаваны сяннік і такая ж падушка.

Толькі на трэці дзень мяне выклікалі да следчага Казлоўскага. На гэты раз допыт меў зусім іншы характар, як у Маскве: ніякіх здзеклівых насмешак, ніякага маральнага націску, спакойны тон гутаркі. Казлоўскі падрыхтаваў на аркушы паперы 20 пытанняў і запрапанаваў даць на іх пісьмовы адказ у сваёй камеры. Я з ахвотай згадзілася, бо ў спакойных абставінах адзіночкі далёка лягчэй адказваць на пастаўленыя пытанні. (…).

Неўзабаве пасля майго перасялення ў «амерыканку» я пачула стук у сценку з суседняй камеры. Стукалі не па азбуцы Морзе, а па турэмнай. Я хутка аднавіла ў памяці, нарысавала клетку гэтай азбукі і пачала перастуквацца. Хутка так налаўчылася, што не гледзячы на карту з азбукай і не запісваючы прыёму, на слых лавіла і па памяці адказвала.

Першым, хто падаў сігнал аб сабе, быў незнаёмы аграном, які сядзеў па справе так званай «прышчэпаўшчыны» за тое, што выконваў загады міністра земляробства Прышчэпава. Праз якісь час азвалася і другая сцяна. Там сядзелі штодзённы бывалец у доме Купалы камуніст Пятро Ілючонак і былы сакратар Калінінскага акружкама Алесь Адамовіч. Як ні дзіўна, але змест іх гутарак са мной праз сцяну быў нікчэмны, глупы. Яны плялі розную бязглуздзіцу галоўным чынам на сэксуальныя тэмы. Хутка я перастала адклікацца на іх стук у сценку.

Фото: Станислав Коршунов, TUT.BY

СИЗО в Бресте. Снимок носит иллюстративный характер. lФото: Станислав Коршунов, TUT.BY

Праз некалькі дзён пасля перасялення мяне ў «амерыканку» я атрымала першую перадачу ад брата Зыгмуся — падушку, посцілку, сёе-тое з адзетку і прадукты. Па адзетку я спазнала, што гэта пераслана з Горак. (…)

У «амерыканцы» зноў здарыўся ў мяне глыбокі вобмарак ад сільнага болю, і я, прачнуўшыся на асфальтавай падлозе ля дзвярэй камеры, ледзь дапаўзла да ложка. Следчы, бачучы мяне зусім знясіленую і хворую, прапанаваў прыносіць мне абеды з іх сталоўкі, але я адмовілася, бо не з’ядала і таго, што прысылаў мне ў перадачах Зыгмусь. Адно, што папрасіла следчага, дык гэта пасяліць на другі ложак у маёй камеры якуюсь жанчыну, каб мець якуюсь дапамогу на выпадак вобмаракаў, якія даволі часта сталі паўтарацца.

Шпіёнка з Латвіі

Неўзабаве перавялі да мяне з агульнай камеры маладую, дзябёлую бландзінку ў летняй паркалёвай сукенцы з цыгейкавым поўфутэркам пад пахай. Вясёлым голасам пахвалілася, што за гэта лета ніводзін камар яе не ўкусіў, бо ўжо 8 месяцаў сядзіць тут. Пры далейшым знаёмстве яна расказала, што прыехала з Латвіі ў гасціну да сваіх сваякоў у Менску, прыехала з савецкай візай на замежным пашпарце, а праз якісь тыдзень яе арыштавалі без дай прычыны. Прозвішча яе Лаціс (імя забылася).

— Якое ж мелі права арыштаваць вас, латвійскую грамадзянку, калі прыехалі з савецкай візай? А вы напісалі пра гэта ў свае пасольства?

— I я пісала, і мой муж пісаў у пасольства — і ніякага выніку.

— А хто ваш муж?

— Афіцэр генеральнага штабу, загадчык шыфравальнага аддзелу.

Вось яно што!.. Знакам тым, якаясь прычына была твайго арышту! Яна часта пахвалялася сваім раскошным жыццём у Латвіі. У яе шмат багатых сукенак: і дамашніх, і на выхад, балёвых, на кожны сезон нават па два пальты, футры. А вось цыгейкавы поўкажушак — на чорны выхад.

— Чаму ж вы, едучы ў госці з Латвіі ў Савецкі Саюз, апрануліся як на «чорны выхад», а не адзеліся ў свае багатыя ўборы?

— А так зручней на лыжах…- і… асеклася, прыкусіла язык.

Цяпер мне ўсё зразумела. Ніякай візы ў цябе не было. Муж — загадчык шыфравальнага аддзелу Генеральнага штабу. Лыжы… Выявілася, што яна ведала сям’ю Булаўскіх. Брат і сястра Булаўскія былі вучнямі нашай гімназіі ў Дзвінску, а сям’я іх жыла пры паграніччы з Савецкім Саюзам. Яна сказала, быццам і Булаўскага тут арыштавалі. Няўжо яна ўцягнула хлопца ў свае сеткі?

Мне падабаўся яе цыгейкавы поўкажушак. Яна ахвотна падаравала б мне яго на ўспамін аб супольным няшчасці, але тут, апрача яго, няма ў яе што апрануць. Але, як вернецца ў Латвію, яна яго мне прышле, калі я пасля свайго звальнення павядомлю свой адрас праз яе сяброўку — нейкую артыстку ў Ліепаі — і запісала для мяне адрас гэтай артысткі.

Тюрьма №8 (СИЗО) города Жодино

Тюрьма № 8 (СИЗО) города Жодино. Изображение носит иллюстративный характер

— Дзякую вельмі, але ж пошліна будзе каштаваць даражэй, чымся варты гэты поўкажушак. А ў мяне такіх сродкаў няма.

— Не непакойцеся, — адказала, — вы атрымаеце яго без усякай пошліны і не па пошце.

Ну цябе да ліха з тваім поўкажушкам! Хочаш і мяне ў сваю сетку заблытаць? Неўзаметку ад яе парвала адрас гэтай артысткі і пастаралася забыцца нават прозвішча яе. (…). Нарэшце яе забралі з камеры, а мяне праз некалькі дзён перавялі ў агульную камеру ў падвал.

Янка Купала: «Маўчы! і ніколі не ўспамінай мне»

У камеры паўзмрок. Увайшоўшы са святла, не адразу разгледзіш, куды сунуцца. Супроць кованых дзвярэй у столі два коміны, праз якія пранікае цьмянае святло з вуліцы. Калі заглянуць знізу ў гэтыя дзіркі, можна заўважыць ногі прахожых на ходніках міма адтулін. Толькі ў ясны дзень у самы поўдзень з гэтых комінаў падаюць на цэментовую падлогу два промні сонца і то на якіясь пяць хвілін. Ля сцен нары з дошак, перагароджаныя вузкай дошкай на аднаго і на двух чалавек. Ні сеннікоў, ні падушак — голыя дошкі. На нарах можа змясціцца 20 асоб, рэшта — на падлозе. Паміж нарамі вузкі праход. Ні стала, ні шафкі — няма. Нават для парашы няма месца. Разы тры на дзень выпускаюць у туалет. Па меры таго, як звальнялася месца на нарах, тыя, што спалі на падлозе, па чарзе займалі вольнае месца на нарах. Толькі праз 4 дні і мне дасталося месца на нарах.

У першыя гадзіны майго перасялення ў агульную камеру мяне аглушылі страшнай навіной: Янка Купала спрабаваў пакончыць самагубствам — два разы ўсадзіў востры нож у сваю печань. У цяжкім стане адвезлі яго ў бальніцу. Прычыны? Адны кажуць, што ў яго была хворая печань, і, не сцярпеўшы невыноснага болю, рашыў такім чынам пазбавіцца ад цярпення. Іншыя тлумачаць тым, што гэта форма пратэсту супроць масавых арыштаў усёй беларускай інтэлігенцыі.

Першая версія, мабыць, афіцыйная. Больш праўдзівая — апошняя. А мне прыйшло на думку «чистосердечное» прызнанне розных [людзей]… Магчыма, яны і Янку заблыталі ў сваю ганебную хлусню… У пазнейшых маіх спатканнях з Янкам ён не хацеў гаварыць пра гэта. «Маўчы! І ніколі не ўспамінай мне» — вось і ўвесь яго адказ на мае пытанні.

Оригинал публикации можно прочитать тут:  https://news.tut.by/culture/612928.html