Караткевіч і Молева. Гульня з каханнем

Прапануем чытачам трэцюю частку даследавання, прысвечанага узаемаадносінам класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і мастацтвазнаўцы Ніны Молевай.


Уладзімір Караткевіч. Фота 1964 года

Першая частка была прысвечана абставінам іх знаёмства і нараджэнню пачуццяў. Другая — шчаслівым момантам ўзаемнага шчасця.
Тэкст пабудаваны на падставе параўнання творчасці Караткевіча (вершы і паэмы, раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», у якім героі дзейнічаюць пад імёнамі Андрэя Грынкевіча і Ірыны Горавай), і перапіскі пісьменніка з Н..Молевай, Я.Брылём, Ю.Гальперыным (урыўкі ліставання з апошнім друкуюцца ўпершыню).

Іх шчасце было нядоўгім. “Сустрэліся перад самым ад’ездам. (…). Шляхі абаіх ужо з заўтрашняга дня, і на цэлых паўтара месяца, разыходзіліся. Яго чакалі снягі, сум і ўтрапёная праца, сапраўдны бой, у якім ён павінен будзе выйграць яе, ды яшчэ страшэнная трывога за тое, небяспечнае, што яе чакала. Ён верыў у лепшае, але задушыць гэтую трывогу не мог” (“Леаніды не вернуцца да Зямлі”). “Дело решится окончательно в феврале”, – пісаў пісьменнік Ю.Гальперыну 21 снежня 1959 года.

У рамане Грынкевіч пачаў працу без адпачынку. “Андрэй уставаў у шэсць гадзін раніцы, калі ў гарадку гарэлі толькі рэдкія агні і ранішні снег вішчаў пад лыжамі. З адхону на дняпроўскі лёд, потым на стромы адхон процілеглага берага. Праз дзесяць хвілін ужо не хочацца спаць, знікае некуды свінцовы цяжар стомы. Лыжы бягуць па зарэчных палях, перасякаючы ваўчыныя сляды і хітрыя зайцавы петлі.

Вялікі круг на поўнай хуткасці. Потым імпэтны, як падзенне, палёт дном яра, – мільгаюць хмызы над галавой. Можна спыніцца на хвіліну і ўмыцца пякуча-мяккай вадой з палонкі. Але толькі на хвіліну. Не больш.

Мезанін. Снеданне з моцнай кавай… Звычайна першыя радкі даюцца цяжка, быццам цябе ўвесь дзень напярэдадні білі па галаве валікамі ад канапы… Прымусь сябе. Сілком… I вось ужо цябе ўладна ўзяло ў рукі нейкае адчайнадушнае захапленне працай, калі шкада працягнуць руку за папяросай, калі ўспрымаеш як катастрофу тое, што ў ручцы скончылася чарніла. Хістайся, снягір, за акном – ты не той, якога мы бачылі, і мне няма да цябе справы… Ляці лепей да тых беларускіх паэтаў, якія параўноўваюць цябе з яблыкам. Работы хопіць, бо гэтым свежым параўнаннем дорыць няшчаснага чытача кожны другі… (…). Падаюць са стала лісты: адзін… другі… трэці… I потым, у гадзіну ночы, вячэра і зноў лыжы: не больш чым на трыццаць хвілін. Гэта каб спаць. Яму вельмі трэба спаць. Заўтра зноў дзень працы”.

А вось што пісаў У.Караткевіч пра свой лад жыцця самой Н.Молевай 2 студзеня 1960 года: “Сел работать и работаю как чёрт, часов по двенадцать в день. Работал бы и больше, но тогда хуже выходит, я знаю. Больше ничего не делаю. Только утром на час на лыжах. Бегу через Днепр, ухожу в поля или в ближний поредевший лес. Спортсмены за мой бег и гроша не дали бы, но ведь главное не в красоте, а в выносливости”.

Навошта ён так знясільваў сябе? З аднаго боку, каб не думаць увесь час пра каханую. Але, з другога, была яшчэ адна прычына. “Уж лучше драться, чем помирать – в этом я убежден, – пісаў Караткевіч Гальперыну 21 снежня 1959 года. – А то, что неплохой боец – узнают все. Очередные задачи таковы: к лету нужно заработать двести тысяч (да грашовай рэформы; пасля яе і да распаду СССР гэта сума адпавядала 20 тысячам рублёў — Д.М.). Многовато? Попробуем. Еду в Оршу, шлифую сценарий и посылаю его на конкурс. Делаю две пьесы. Напрягу все силы – только бы не надорваться. Пить и гулять бросил, на счету каждая минута. Ты знаешь, я никогда не брался за этим, но раз нужно, так нужно.

Зачем мне это? Куплю в пригороде Москве домик и машину, чтоб она могла ездить на работу (сейчас у них прекрасная квартира в районе площади Маяковского). Она не пошла бы на это, если б знала, но моя гордость никогда не позволит мне, чтобы она стала хуже жить” (БелДАМЛіМ. Ф.56. Воп. 2. Спр. 14. Л. 38-39).

За гэты час ён напісаў Ніне Міхайлаўне некалькі глыбокіх, пранізлівых лістоў. “Чатыры лісты…”, – кажа Грынкевіч ў рамане свайму сябру Янісу. Што ў рэальнасці? Нам вядомыя лісты ад 2, 7 і 16 студзеня. Мажліва, існаваў яшчэ адзін. Але ці так гэта прынцыпова?

“Зачем я себе, если вас нет рядом? Зачем мне руки, если я не могу обнять вас, глаза, если я не могу смотреть ими в ваши глаза, стихи, если я не могу писать о вас и для вас.

Вы моя первая, которой не было, вы моя самая всесильная и последняя.
Понимаете, мы вечны. Может быть, я искал вас пятьсот лет назад и вы скрылись от меня. Но я всё равно, всё равно вас найду. Мне уже не стыдно и не страшно ни людей, ни земли, ни слов — разве не всё равно?

Милая моя, мой хохлик с фонариком, моя глазастая синяя пролеска, птица-синица, добрый огонёк в метель, пушистый мой заяц — дайте уж мне сказать то, что не смог сказать в глаза. Ваши голубые руки — целую их. Не могу без них”.

Дык вось працягнем фразу Андрэя ў рамане: “Чатыры лісты і ні на адзін няма адказу”. 8 лютага 1960 года Караткевіч піша Гальперыну з Оршы:

“Ф-фу-у! Как гора с плечь свалилась. Сделал, наконец-то, большую часть работы и только что вернулся из Минска, где бегал по редакциям (…). Пьесу отдал Макаенку на прочтение, ему же один киносценарий (…). Второй Галка (жонка Валянціна Краўца, сябра Караткевіча – Д.М.) отнесет на тайный конкурс, (…). Кроме того отдал в “Полымя” поэмку и два рассказа, в “Маладосць” кое-какие стихи, на телевидение кое-какие стихи и т.д. (…). И все это, кажется, зря. За месяц – ни слова от нее. Печально. Но что же сделаешь. Ни прикажешь ведь” (БДАМЛМ. Ф.56. Воп. 2. Спр. 15. Л. 1-2).

У лютым Караткевіч вярнуўся ў Маскву. Ці дапамагло Н.Молевай лячэнне за мяжой? У рамане пра гэта паведамляецца наступнае: “Нічога не змянілася. Аперацыю палічылі немагчымай”. Што адбывалася ў рэальным жыцці?

29 лютага 1960 года Уладзімір Сямёнавіч пісаў Янку Брылю з Масквы: “На выкацыях я паміраў кожны дзень: яна была ў Вене, у клініцы. І там адмовіліся. А стан усё пагаршаецца. І вось прыгожы, поўны сіл чалавек, чалавек вялікая душы і мужнасці, адна самых разумных жанчын, якіх я сустракаў, гіне. Як апошняе – вырашылі зрабіць аперацыю тут, – нейкія звышмоцныя магніты. І шансаў на поспех – адзін з сотні. (…)
Узяць бы яе сілай з гэтай хлусні, з гэтага вялікага, абякавага да чалавечай пясчынкі горада.

Нельга. Урачы даглядаюць. І так некалькі месяцаў. Там хірургічны скальпель. І так, як зараз, я не магу бачыць яе калі захачу, хоць бы адчуваць подых за сцяною, – так, я не магу стаяць калі клінікі, пытацца пра яе, насіць ёй кветкі. Гэта будзе другі ўсё рабіць. Проста так, як спакойны абыякавы муж. Без асаблівага болю сардэчнага”.

Пасля вяртання з-за мяжы адносіны паміж закаханымі істотна змяніліся.
“Ты ведаеш, я зрабіў усё, што мог, – казаў у рамане Андрэй Янісу. – I вось я пяць разоў сустракаўся з ёю, і яна кожны раз пазбягала размовы аб гэтым… Тройчы прызначала спатканне і падманвала, не прыходзіла. А я, здаецца, зусім страціў гонар. Прызначае на пяць. Я чакаю да паловы шостай, потым кажу сабе, што пераблытаў, пэўна, і спатканне ў шэсць. Чакаю да паловы сёмай і даю сябе ўмовіць, што, можа, у сем. (…). I так было потым усе тры тыдні”. А потым “ён раптам зразумеў, што яна ніколі не будзе з ім. І адначасова ўцячы ад яе ён не можа, а без яе няма жыцця. Значыць, няма чаго супраціўляцца. Жыццё абрыдзела, жыццё не дало шчасця – нашто тады ўсё”.

Грынкевіч задумаўся пра самазабойства. Але ў апошні момант яму ў рукі трапіўся ліст ад сябра з Мінска Якуба Каптура: “…Мне цяжка гаварыць аб гэтым… Палічы сабе ты мяне бурклівым дзядзькам, палічы нават пашляком, але, слухаючы твае словы, я міжвольна думаў: колькі харошых, мілых, цудоўных, юных, разумных істот марыць недзе сустрэцца з такім чалавекам, як ты, дарагі мой дзівак, паэт, сумленны чалавек!”. Менавіта ліст, а таксама перажыванні сябра Яніса выратавалі Грынкевіча ад паспешлівага ўчынку.

Дык вось зараз вядома, што за гэтым псеўданімам Якуб Каптур хаваўся Янка Брыль. Больш за тое, 8 сакавіка ён напісаў Караткевічу ліст, які з невялікімі скарачэннямі быў устаўлены ў раман!

16 сакавіка 1960 года Уладзімір Сямёнавіч зноў пісаў Брылю ў Мінск: “Разумееце, з астатнімі мне сумна і нудна. Я і спрабаваў клін клінам выбіваць – не атрымоўваецца. Пуста. Заўсёды тыя самыя, – з невялічкімі варыяцыямі, – прыёмы флірта і тэмы для размоў. Я прайшоў той час, калі дастаткова цалавацца ў парку і ляжаць поруч (хоць, вядома, гэта добрыя рэчы). Мне патрэбны друг, на якога я спадзяваўся б як на самога сябе і нават больш, друг разумны, друг, які можа ўсё зразумець і не будзе патрабаваць лейцаў. Які верыць мне да канца і якому я сам веру. (…).

Не скажу пра старэйшых жанчын, але з маладых гэта адзіная, з якой мне лёгка. Нам ніколі не бывае сумна, калі мы разам, у нас заўсёды ёсць што сказаць адзін аднаму. Нам добра нават маўчаць, думаючы аб адным”.

Між тым гульня з боку Ірыны Горавай працягвалася. “Або будзьце з ім, або пакіньце тлуміць чалавеку галаву”, – казаў ёй у рамане Вайвадс. У рэальнасці 20 красавіка 1960 года Караткевіч пісаў Гальперыну: “В Москве тихие, ясные и прохладные вечера. И очень мне в этой Москве грустно на сердце. Потому что не ладится, в общем существование то. С Ниной чепуха и заваруха. И, кажется, я скоро возьму и женюсь на просвирне, или на вдове церковного старосты” (БДАМЛМ. Ф.56. Воп. 2. Спр. 15. Л. 4 адв.).

Як адбываліся падзеі ў “Леанідах…” далей? “У адзін з першых дзён мая, калі нават Чыстыя Пруды расквітнелі зялёным колерам жыцця, калі нават мёртвыя дошкі рэдкіх драўляных платоў укрыліся пасля дажджу аксамітным налётам і калі ён сказаў ёй: “так альбо не”, – яна адказала з ледзянымі вачыма:

– Выявіце раней свой шлях, а потым скажыце мне. (…)

– Досыць гуляць у хованкі. Трэба, каб трэці ведаў усё. Застанецеся вы з ім альбо не – хай вырашаюць гэтыя дні. Бо я больш не магу”. У той вечар на размову да Грынкевіча прыйшоў муж Горавай Міхаіл. “Уначы плыве папяросны дым,// Я сам-насам з кялiхам вiна.// Ў мяне размова мужчынская з тым,// Каго кахае яна”, – напісаў Караткевіч ў паэме “Плошча Маякоўскага”. Сустрэча, зразумела, закончылася нічым.

“Прайшоў і амаль увесь май, як праходзіць усё добрае на свеце. Пару разоў Андрэй ездзіў у Мінск. У яго адносінах з Ірынай нічога не змянілася. Цяпер яна не мучыла яго, але ўсяляк пазбягала. (…). Гэта станавілася нясцерпным. Андрэй ужо не мог ні есці, ні спаць. Горш за ўсё, што ён разумеў прычыну гэтага, але не мог не кахаць. Розум не меў ніякага дачынення да ўсяго, што з ім, Андрэем, адбывалася”, – так расказваецца пра падзеі ў “Леанідах…”.

“…У канцы мая, – працягвае аўтар рамана, – вялікая група хлопцаў і дзяўчат разам з Горавай і Галінай Іванаўнай (завучам літаратурных курсаў – Д.М.) паехала на некалькі дзён у Ленінград. Гэта было нешта накшталт развітальнага падарожжа. У чэрвені большасць з іх павінна была назаўсёды раз’ехацца па сваіх гарадах, пакінуўшы Маскву і адзін аднаго. Таму нават у весялосці прысутнічаў нейкі сум. I толькі Грынкевіч ехаў на поўнач радасны, бы ў вясельнае падарожжа. Быць з Ірынай у адным вагоне, жыць у адной гасцініцы, цэлы тыдзень быць з ёю… (…). Не, гэта было такім нясцерпным шчасцем, што кружылася галава. …Гэта быў горад – мара. (…). Гэты горад быў падобны на тыя гарады, якія сняцца ў самых шчаслівых снах дзяцінства, аб якіх потым плачаш, не маючы змогі трапіць у згублены рай. (…).

I ён (…) ведаў: усе гэтыя дні яна аддасць толькі яму, толькі для яго. Усе. Цалкам. У гэтым быў нейкі горкі гонар, які даваў яму сілы жыць. Ірына сапраўды ўсё аддавала яму: кожны позірк, кожны рух, кожнае слова. (…) …Дзесяць дзён здаваліся вечнасцю. Дзесяць дзён прайшлі. За два дні да тэрміну яна атрымала выклік з Масквы”.

Неўзабаве пасля вандроўкі ў Ленінград адбылася вырашальная сустрэча.

Уладзімір Караткевіч і Ніна Молева. Гульня з каханнем// Літаратура і мастацтва. 2011. 25 лютага. № 8. С. 12.

Працяг будзе

Караткевіч і Молева. Гульня з каханнем: 2 комментария

  1. Читаю с большим интересом.
    Может ли чувство долга перед человеком, спасшим жизнь, но нелюбимым, быть превыше взаимной любви с другим? И зачем же Молева так истязала и Короткевича, и себя? Ведь они могли бы быть счастливы вместе…

  2. Спасибо!
    Когда писал материал, мне было грустно. И очень жалко Короткевича…
    Что касается вопроса, зачем Молева это делала, попробую ответить в четвертой, последней части. Там расставлены все точки над «і».

Комментарии запрещены.