Рагнеда ў стылі «ню»

Актрыса, якая сыграе ролю полацкай князёўны, дагэтуль здымалася ў кіно цалкам аголенай.

Аляксандра Борціч3

22 снежня 2016 года на экраны выйдзе расійскі фільм “Вікінг”, які мае ўсе шанцы апынуцца ў цэнтры лёгкага эратычнага скандалу.

Але спачатку колькі слоў пра сюжэт фільма. Яго ведае кожны школьнік, бо стужка заснавана на рэальных гістарычных падзеях. Каля 980 года да полацкай князёўны Рагнеды пасваталіся два браты: кіеўскі князь Яраполк і наўгародскі князь Уладзімір. Рагнеда выбрала першага, а паслам Уладзіміра ганарліва адказала: “Не хачу разуці рабыніча”. Паводле тагачасных традыцый, пасля вяселля жонка павінна была сімвалічна зняць абутак са свайго мужа. А Уладзімір быў сынам кіеўскага князя Святаслава і ключніцы Малушы. У адказ Уладзімір захапіў і дашчэнту спаліў Полацк, забіў бацькоў Рагнеды, а яе саму гвалтам узяў у жонкі. Пазней ён заняў Кіеў, забіўшы Яраполка, і стаў вялікім князем.

Ролю Рагнеды ў фільме “Вікінг” выканае 22-гадовая актрыса Аляксандра Борціч. Яна нарадзілася ў 1994 годзе ў Светлагорску. Калі ёй было тры гады, бацькі развяліся. Маці адправілася ў Маскву, пакінуўшы дзяўчынку ў Гродне ў бабулі. У “каралеўскім горадзе” Борціч пражыла да дзесяці гадоў. Потым яе маці ў другі раз узяла шлюб і перавезла дачку ў сталіцу Расіі.

Кар’ера Аляксандры пачыналася няпроста. У тэатральны інстытут яна не паступіла. Дзяўчыну ўзялі ў педагагічны, адкуль яна збегла праз два месяцы. Год Борціч працавала афіцыянткай, а ў 2014 годзе дэбютавала ў псіхалагічнай драме “Як мяне клічуць”. Але найбольшая вядомасць чакала яе пасля стужкі “Духless 2” (2015). Здымкі некаторых сцэн праходзілі ў цэнтры Масквы. Па патрабаванні рэжысёра Борціч цалкам распранулася, села на белага каня і праехала па некалькіх цэнтральных вуліцах горада. Фотаздымкі і відэа яе праменаду імгненна разышліся па інтэрнэце.

Аляксандра Борціч на вуліцы Масквы

Для шэрагу беларусаў такая акалічнасць толькі падагрэе інтарэс да фільма. А вось пурытане могуць абурыцца: як гэта Борціч сыграе першую беларускую манахіню? Нагадаю, што каля 1000 года рэальная Рагнеда прыняла пострыг.

Рагнеда ў стылі ню // Народная Воля. 2016.  6 мая. № 35.  С. 7.

Рагнеда ў стылі «ню»: 2 комментария

  1. Денис, Вы бы прежде чем писать, собрали бы информацию об актрисе. А то один «как бы журналист» напишет разок отсебятину, а остальные «как бы журналисты» и рады стараться переписывать её.
    Александра со своей мамой уехала из Светлогорска в шесть лет и прожила у бабушки в Гродно только полгода. В семь лет Саша пошла в первый класс уже в Москве.
    В фильме «Духless 2″ нет никакой сцены, где бы Александра ездила на коне. Вы бы хоть фильм бы посмотрели, прежде чем писать что-то. Непрофессионально!

    1. Глеб, я несколько раз пытался связаться с Александрой Бортич. Я писал ей в фейсбуке и вконтакте, на электронный адрес человека, который отвечает за сотрудничество с прессой, а также отправлял этом человеку смс. Мне так никто и не ответил.
      Оставлю за скобками ответ на вопрос, профессионально это или нет (можно ведь просто отказаться от интервью). Пусть это будет личным делом актрисы. Но в таком случае пришлось пользоваться открытыми источниками. В которых были найдены сведения о том, сколько лет и где жила Александра.
      Что касается фильма «Духless 2″, то сцену, где Александра ездит на коне, легко найти через гугл. Эта информация прошла по многим СМИ. Если они (СМИ) все придумали, объясните, пожалуйста, что именно.

Комментарии запрещены.