У Мінск ездзе “украінскі Коперфілд”

Беларускі дзяржаўны цырк рыхтуе праграму “Я працую чараўніком”.

навасёлаў

Яўген Наваселаў паходзіць са знакамітай дынастыі. Яго бацькі працавалі цыркавымі артыстамі, а дзядуля, народны артыст Украіны Барыс Заяц, трыццаць гадоў узначальваў кіеўскі цырк. Сам Яўген упершыню выйшаў на арэну ў тры гады, каб дапамагчы бацькам (хоць рабіў выгляд, што ён глядач), а ў шэсць гадоў ужо з’яўляўся паўнавартасным удзельнікам нумара.

Натхніўшыся прыкладам амерыканскага ілюзіаніста Дэвіда Коперфілда, якога шмат паказвалі па тэлебачанню, Навасёлаў прыдумаў свой першы фокус, які ў трынаццаць гадоў паказаў публіцы. З таго часу яго нумары толькі ўскладніліся. Напрыклад, у адным з іх Навасёлаў звязаны і закаваны ў наручнікі. На яго павольна едуць тры гіганцкія цыркулярныя пілы. За 30 секунд яму трэба вызваліцца. Раптам у механізме нешта псуецца, і шансаў на выратаванне ўжо не застаецца…

Выступленне Яўгена Наваселава зойме ўсё другое аддзяленне праграмы “Я працую чараўніком”, прэм’ера якой адбудзецца ў Белдзяржцырку 20 мая.