Вырашыў падлічыць, дзе я пабываў ў Беларусі. Крытэрыі простыя: колькасць наведаных раёнаў. Прычым на тэрыторыі кожнага трэба было што-небудзь паглядзець, а не быць праездам.
Вынікі такія. На першым месцы Мінская вобласць (11 раёнаў з 22). Потым Віцебская (7 з 21), Гродзенская (6 з 17) і Брэсцкая (6 з 16). А вось з астатнімі поўная катастрофа: Гомельская і Магілёўская па 3 (у кожным па 21 раёну).
Агульны вынік 36 раёнаў са 118. Слабавата неяк…