Як я шукаў энцыклапедыю

Дома ў мяне ёсць усе тамы «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Але спатрэбіліся дублікаты.  Другі том быў у запасе, знайшоў і першы. Прыйшоў вечарам у «Веды» з надзеяй купіць астатнія: ад трэцяга да шостага.

энц1


Прадаецца 6 том (частка 1). 70 тысяч. Побач два асобніка другога тома, які ў мяне ёсць. Прычым кошт розны: 100 і 120. Іду да прадаўшчыцы і запытваю пра астатнія. Ёсць пяты том — 300 тысяч. У мяне шок. Дзе логіка: 70 і 300?
Высвятляецца, што першыя тамы мелі вялікі наклад, таму набыць іх проста. Апошнія выйшлі параўнальна нядаўна, таму каштуюць нядорага. А вось 3 і 4 тамы знайсці цяжэй за ўсё. І каштаваць яны могуць па 500 тысяч…
P.S. Таксама прадаюцца 1-6 тамы новага 25-томнага збору твораў Караткевіча. Не магу зразумець: камусьці яны ўжо непатрэбныя? Або выдавецтва адразу здае ў букіністыку?))