Тэатральныя вынікі 2010 года

Мой блог прапануе чытачам tut.by сваю версію мастацкіх вынікаў 2010 года сярод музычных і драматычных тэатраў.

Колькі слоў для тлумачэння
У верасні гэтага года пастановай Савета Міністраў Беларусі была заснавана Нацыянальная тэатральная прэмія. Яе вынікі падвядуць Міністэрства культуры Беларусі, Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускі саюз тэатральных дзеячоў і Беларускі саюз кампазітараў. Пераможцы за 2010 год будуць аб’яўлены 27 сакавіка 2011 года ў Міжнародны дзень тэатра.

Вітаючы такую ініцыятыву, нельга не звярнуць увагу на некаторыя спрэчныя моманты. Па-першае, ад аднаго тэатра можа быць вылучаны толькі адзін спектакль. Няўжо кожны калектыў выпускае толькі адзін якасны спектакль за год? Па-другое, выбар спектакля залежыць менавіта ад адміністрацыі самой установы. Відавочна, адбор можа толькі ўзмацніць псіхалагічнае напружанне ўнутры калектываў. Па-трэцяе, шкада, што ў адну намінацыю аб’яднаныя драматычныя, музычныя, лялечныя тэатры. Незразумела, па якіх крытэрыях можна параўноўваць працу балетнага саліста і артыста драматычнага тэатра? Музыку оперы і кампазіцыю да драматычнага спектакля? Відавочна, што з улікам не такой ужо вялікай колькасці нашых тэатраў на конкурсе павінны разглядацца ўсе пастаноўкі і, галоўнае, па розных жанрах.

Усе гэтыя абставіны прывялі да спробы стварэння ўласнай версіі тэатральных вынікаў 2010 года

Намінацыі тэатральных вынікаў
У “Тэатральных выніках 2010 года” разглядаюцца дасягненні драматычнага і музычнага тэатраў. У кожнай галіне прадстаўлены наступныя намінацыі: “Лепшы спектакль”, “Лепшая рэжысёрская праца”, “Лепшая мужчынская роля”, “Лепшая жаночая роля”, “Лепшая сцэнаграфія”, “Лепшая музыка”, “Лепшая харэаграфія (пластыка)”, “Лепшы дэбют”, “Міжнародны прарыў”.

ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР

Намінацыя “Лепшы драматычны спектакль-2010”
“Oфіc”, Нацыянальны акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы, п’еса Інгрыд Лаўзунд, рэжысёр Кацярына Аверкава, сцэнаграфія і касцюмы Алена Ігруша, выканаўцы галоўных роляў Святлана Анікей, Арцём Бародзіч, Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Аляксандр Малчанаў, Сяргей Рудзеня, Вольга Скварцова, Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Вікторыя Чаўлытка.

«Офіс», пазначаны як «бесхрыбетнасць у адной дзеі», несумненна, стаў самым яркім спектаклем года, побач з якім і блізка не знаходзіцца ніводная пастаноўка. Дзеля справедлівасці адзначым, што далёка не ўсім такая пастаноўка будзе даспадобы. А кансерватыўным прыхільнікам традыцыйнага мастацтва лепш проста не з’яўляцца ў зале. Але тыя, хто гатовы да новых павеваў, атрымаюць задавальненне ад нечаканага ракурсу пастаноўкі і вялікую спажыву для развагаў.

Намінацыя “Лепшая рэжысёрская праца-2010”
Кацярына Аверкава, “Oфіc”, Нацыянальны акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы

Для маладога рэжысёра пастаноўка “Офіса” стала другой па ліку на сцэне Купалаўскага тэатра. У снежні 2009 года ёй ужо даверылі спектакль «Зіма», які атрымаўся не зусім удалы. Але сёлетняя прэм’ера выклікала захапленне як гледачоў, так і крытыкаў. Пры ўсё спрэчнасці «Офіса» спектакль пастаўлены бездакорна. Нават не верыцца, што К. Аверкавай споўнілася ўсяго 26 гадоў. Будзем чакаць прац такога ж узроўню ў Магілёўскім тэатры, куды яна прызначана галоўным рэжысёрам.

Намінацыі “Лепшая мужчынская роля-2010” і “Лепшы дэбют у драматычным тэатры-2010”
Павел Харланчук, “Oфіc”, Нацыянальны акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы

П’еса Інгрыд Лаўзунд адкрыла нябачныя раней магчымасці для П. Харланчука. Па выкананню рэжысёрскіх задач, перадачы стылістыкі аўтара і ўласнай фантастычнай гульні акцёру не было роўных сярод калег.

Прэміяй “Дэбют” варта адзначыць П. Харланчука з нагоды яго дэбюта на сцэне Купалаўскага тэатра. Мяркую, пасля пэўнага перапынку ў працы на акадэмічнай сцэне ён даказаў сваім крытыкам і апанентам, што застаецца выканаўцам вышэйшага кшталту.

Намінацыя “Лепшая жаночая роля-2010”
Вольга Клебановіч, роля Эсфір Львоўны ў спектаклі “Эсфір”, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага

Спектакль стаў сапраўдным бенефісам непараўнальнай Вольгі Клебановіч, якая стварыла вобраз “апошняй местачковай яўрэйкі”. Бездакорнае маўленне, натуральная ігра, дэманстрацыя ўсёй палітры пачуццяў і адценняў настрою гераіні – гледачы ўбачылі сапраўдную Народную артыстку.

Намінацыя “Лепшая сцэнаграфія драматычнага спектакля-2010”
Барыс Герлаван, “Не мой”, Нацыянальны акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы

Самым пранізлівым эпізодам спектакля “Не мой” стаў эпізод, у якім ледзь жывыя героі выбіраюцца з-пад рэшткаў хаты і са скрухай аглядаюць ўшчэнт спаленую вёску. Сцэна пададзена мастаком-сцэнографам Б.Герлаванам як увасабленне сусветнага Апакаліпсіса. Абгарэлыя бярвенні – усё, што засталося ад хат – выклікаюць жахлівае адчуванне адчаю, бездапаможнасці. Эпізод прабірае ажно да марозу па скуры.

Намінацыя “Лепшая музыка на сцэне драматычнага тэатра-2010”
Алег Хадоска, “Не мой”, Нацыянальны акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы

Велічная, трагічная і глыбокая музыка А.Хадоскі ва ўзаемадзеянні са сцэнаграфіяй Б. Герлавана ствараюць у спектаклі “Не мой” самае яркае ўражанне.

Намінацыя “Лепшая пластыка на сцэне драматычнага тэатра-2010”
Ігар Сігоў, “Сонечка”, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Любыя сумненні Радзівона Раскольнікова ў неабходнасці пакаяння і нават у існаванні Бога прыводзяць да спробы д’яблаў авалодаць яго душой. Намаганні такога кшталту, увасобленыя ў эфектныя, кантрастныя нумары (пластычнае вырашэнне І. Сігова ва ўзаемадзеянні з музыкай У. Кандрусевіча), сталі найбольш яркай часткай спектакля.

Намінацыя “Міжнародны прарыў у сферы драматычнага тэатра-2010”
“Вяселле”, Нацыянальны акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы, рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Панкоў, мастак-пастаноўшчык Максім Абрэзкаў, музычныя кіраўнікі Аляксандр Гусеў і Сяргей Радзюкоў, харэограф Алена Багдановіч, мастакі па касцюмах Наталля Жолабава і Сяргей Агафомаў, вядучыя выканаўцы Генадзь Аўсяннікаў, Генадзь Гарбук, Зінаіда Зубкова, Мікалай Кірычэнка, Арнольд Памазан і інш.

Сёлета прэм’еру 2009 года ўбачылі і з захапленнем віталі гледачы Мадрыда (Іспанія), Шэрбурга, Парыжа, Дз’епа і Лув’е (Францыя), Баку (Азербайджан).

МУЗЫЧНЫ ТЭАТР (БАЛЕТ, ОПЕРА, АПЕРЭТА, МУЗЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ, МЮЗІКЛ)

Намінацыя “Лепшы музычны спектакль-2010”
Балет “Мефіста”, новая рэдакцыя, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Лібрэта — Юлія Чурко і Уладзімір Іваноў, балетмайстар-пастаноўшчык Уладзімір Іваноў, дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Макарэвіч, сцэнаграфія Дзмітрый Мохаў, галоўныя выканаўцы Віталь Краснаглазаў, Грыгорый Крукоўскі, Рына Івакіры

“Мефіста” характарызуецца адзінствам харэаграфіі і музыкі, дакладнай драматургіяй, дзе ўдала чаргуюцца лірычныя і драматычныя сцэны. Уся пабудова падпарадкавана адзінай мастацкай мэце. А яшчэ ўвасабленню балета ўласцівы бясспрэчны мастацкі густ і гуманістычнасць погляду на чалавека.

Намінацыя “Лепшы праца кампазітара ў музычным тэатры-2010”
Уладзімір Кандрусевіч, балет “Мефіста”, новая рэдакцыя, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Музыка У. Кандусевіча – то дынамічна-драматычная, то трапяткая і ўзнёслая, ідэальна створаная для харэаграфіі, руху і дзеяння – нарадзіла фантастычнае адчуванне палёту і своеасаблівай музычнай нірваны.

Намінацыі “Лепшая праца пастаноўшчыка ў музычным тэатры-2010” і “Лепшая харэаграфія ў музычным тэатры-2010”
Уладзімір Іваноў, балет “Мефіста”, новая рэдакцыя, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

У мінулым адзін з лепшых беларускіх танцоўшчыкаў, народны артыст Беларусі, У. Іваноў як харэограф не мог пахваліцца значнай увагай тэатраў да сваёй асобы. Таму “Мефіста” стаў для яго ўсяго другой паўнавартаснай пастаноўкай. Першай, нагадаю, з’яўлялася “Кругаверць”, пастаўленая яшчэ ў 1995-м разам з Юліяй Чурко на сцэне тэатра оперы і балета. Але калі ў тым балеце Іваноў выступаў пачаткоўцам, дык зараз ён вырас у глыбокага майстра са сваім адметным почыркам.

Намінацыя “Лепшая мужчынская роля ў музычным тэатры-2010”
Эдуард Мартынюк, партыя Каварадосі, опера “Тоска”, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Лепшы беларускі лірычны тэнар, Э. Мартынюк заўсёды спалучае ў сваіх партыях бездакорнае выкананне і бліскучую акцёрскую ігру. “Сонечнасць” Каварадосі, шчырасць яго кахання да Тоскі моцна кантрастуюць са сцэнамі катаванняў і расстрэла. Э. Мартынюк прымусіў гледачоў суперажываць свайму герою і верыць яму.

Намінацыя “Лепшая жаночая роля ў музычным тэатры-2010”
Аксана Волкава, партыя Фенены, опера “Набука”, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Удзельнікі Міжнароднага каляднага форума сталі шчаслівымі сведкамі выканання А. Волкавай партыі Фенены. Між тым спявачка адначасова плённа супрацоўнічае з маскоўскім Вялікім тэатрам, дзе ўвасобіла Вольгу ў оперы Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”. Таксама яна выступіла ў складзе маскоўскай трупы на сцэне англійскага тэатра Ковент-Гардэн.

Намінацыя “Лепшая сцэнаграфія музычнага спектакля-2010”
Андрэй Меранкоў, мюзікл “Чырвоны каптурок. Пакаленне next”, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр


На жаль, кадраў з лепшымі фрагментамі сцэнаграфіі ў інтэрнэце няма. Таму застаецца або верыць аўтару на слова, або самім ісці ў тэатр:).

Дзякуючы сцэнаграфіі А. Меранкова маленькія і дарослыя гледачы трапляюць у сапраўдную казку. Сцэна пераўтваралася то ў парад планет ў сцэне з Астролагам, то казачны палац у эпізодзе з Забытай каралевай. Дэкарацыі вабяць невычэрпнай фантазіяй і здаюцца проста фантастычнымі.

Намінацыя “Лепшы дэбют у музычным тэатры-2010”
Аляксей Мікуцель, партыя Ізмаіла, опера “Набука”, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь


На першым плане А. Мікуцель. На жаль, асобнага фотаздымка саліста не знойдзена.

Да 2010 года прозвішча А. Мікуцеля ведалі хіба толькі спецыялісты, бо ён спяваў у хоры тэатра оперы і балета. Рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ ўбачыў выканаўцу ў партыі Ізмаіла. Пасля прэм’еры “Набука” Мікуцель прачнуўся знакамітым. А знаўцы оперы так і не змаглі адказаць, чаму яны не чулі яго раней. Тым больш, што тэнараў у тэатры заўжды не хапае.

Намінацыя “Міжнародны прарыў у сферы музычнага тэатра-2010”
Анастасія Масквіна, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Сёлета салістка беларускай оперы надзвычай удала выступіла ў пастаноўках расійскага Вялікага тэатра. На прэм’ерах А. Масквіна выканала партыі Разалінды ў аперэце Іагана Штрауса “Лятучая мыш” і Ранеўскай у канцэртным увасабленні оперы Філіпа Фенелона “Вішнёвы сад”.

Аўтар віншуе ўсіх пераможцаў!
Спадзяецца зрабіць свой конкурс штогадовым і традыцыйным.
Запрашае для супрацоўніцтва спонсараў.
А таксама звяртаецца да супрацоўнікаў TUT.BY і асабіста да Юрыя Зісера з прапановай ператварыць “Тэатральныя вынікі 2010 года” у Тэатральную прэмію партала TUT.BY!

А ўсіх чытачоў блога віншую з Новым 2011 годам!
Здароўя Вам, шчасця, аптымізму, шанцавання! Як у год Белага труса, так і ва ўсім жыцці!

Выкарыстаны фотаздымкі сайтаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (http://kupala-theatre.by), Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (http://belarusopera.by), Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (http://musicaltheatre.by), Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага (http://rustheatre.by), Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (http://rtbd.by), а таксама сайтаў http://kp.by/, http://news.21.by, http://zautra.by, http://kino-teatr.ru.

Тэатральныя вынікі 2010 года: 7 комментариев

  1. День добрый, Денис. Спасибо за такую подробную раздачу театральных номинаций, было очень интересно читать. Я согласна с Вами по поводу непонятного условия «один спектакль от театра». У меня в связи с этим к министерству еще вопрос — один спектакль на каждую номинацию, или вовсе один на все? :) С Вашими оценками в чем-то согласна. Отмечу, что за последние 7 лет я не пропустила ни одной премьеры в Минске ни одного театра. Очень хотелось бы вместе с Вами отдать премию в номинации «дебют» Паше Хорланчуку, но разве этого практически мэтра можно отнести к дебютантам? Со всеми Вашими наградами для «Мефисто» соглашусь лишь про Владимира Петровича Кондрусевича, в этом спектакле хороши только музыка и Виталик Красноглазов. То, что касается спектаклей «Офис» и «Не мой» — да. Игоря Сигова безмерно уважаю и знаю, сколько сил он вложил в «Сонечку», за это снимаю перед ним шляпку. Но хореография демонов не сильно отличается от много-много-много, мне это почему-то вообще напомнило волчью стаю в старом спектакле РТБД «Песни волка». И, кстати, уважаемый мной Кондрусевич в «Сонечке» меня просто поверг в шок, в том смысле, что музыка отвратительна. Совершенно не отвечает ни стилю, ни теме, ни времени, ничему. Если Вы помните главную тему, то моя 13-летняя дочь, услышав её, спросила – а почему музыка из «Бригады»? Что-то я увлеклась ))) В любом случае благодарю Вас, Денис, за Ваш порыв организовать свое награждение. Было бы любопытно узнать от самих актеров, режиссеров и художников их распределение. Этим и займусь, а Вам спасибо за идею.  Рада, что случайно попала на Ваш блог, теперь буду заходить регулярно. Успехов Вам.

  2. С последнего времени стараюсь тоже ничего не пропускать.
    Увы, «Песни волка» уже не застал. Харланчук — дебютант — Купаловском:) Хотя, возможно, Вы и правы.
    А вот с Вашей оценкой «Мефисто» категорически не согласен. По-моему, превосходнейший балет!
    А вообще, большое спасибо за оценку!

  3. выходит, что в области балета у вас Музкомедия «обставила» Большой театр )))

    интересно будет дождаться итогов…

  4. Вся пикантность ситуации в том, что балетных итогов мы можем так и не дождаться. Если официальные правила не изменятся (см. выше), каждый театр выдвигает одну постановку. Руководствуясь театральной логикой, предположу, что от театра оперы и балета это будет «Набукко», а от Музыкального — «Однажды в Чикаго».Так что балет может просто не оцениваться…

  5. А что Вы скажете, Денис, по поводу лучшей мужской роли? Эту номинацию вы в своем списке не выставили. Полагаю, что все-таки Павлу? ))) Кстати, в постановлении, по крайней мере, в том, которое выложено в БЕЛТЕ, не сказано, какого года должен быть спектакль. Логично было бы, что последнего сезона, т.е. 2009 – 2010 г.. Но об этом нет ни слова. «Театры направляют в отборочную комиссию заявки с указанием названия спектакля и года его создания, короткую аннотацию спектакля, сведения о режиссерско-постановочной группе, материалы с отзывами прессы, DVD-диск с видеозаписью спектакля». Вы что-нибудь знаете конкретное об этом?

  6. Кстати, Хорланчук не менее великолепен еще и в «№13″ театра-студии Киноактера. Если Вы еще не ходили, обязательно посмотрите, только уточните, что играет Паша, потому что там два состава. )))

  7. Лучшая мужская роль тоже у Харланчука! У него две номинации. Просто они перечислены в одну строчку. Может, Вы не заметили:)
    Ничего больше о постановлении не знаю. Но логичнее все-таки говорить о спектаклях 2010 года. Если сезона 2009/10, то какая-то премьера могла быть в сентябре 2009-го. И вручать за нее премию в марте 2011-го… Как-то по-эстонски получится:))
    Спасибо большое за рекомендацию. Может быть, Natalya, вы еще какие-нибудь спектакли этого театра посоветуйте? Купаловский театр я посмотрел полностью (кроме одного спектакля). Русский и РТБД — уже более половины. Но с Кино-актером практически не знаком. Так, несколько спектаклей. Что там действительно стоящее?

Комментарии запрещены.