“Трыбунал” і Атлантыда

У Новым драматычным тэатры паставілі трагікамедыю Андрэя Макаёнка.


Фота з афіцыйнага сайта тэатра www.newtheatre.by

Стаўленне сучаснага айчыннага тэатра да творчасці Андрэя Макаёнка – гэта прыклад адноснасці прыжыццёвага прызнання і зменлівасці фартуны. У свой час, пераняўшы эстафету ад Кандрата Крапівы, Макаёнак зрабіўся беларускім драматургам №1. Яго п’есы паспяхова і часта ставіліся ў Маскве і разыходзіліся па ўсіх саюзных рэспубліках. Але пасля смерці творцы (Макаёнак памёр у 1982-м) яны пакрысе сышлі з рэпертуару. Трыццаць гадоў – дастатковы час, каб адказаць, засталася драматургічная спадчына Макаёнка ў савецкім часе або актуальная для сённяшняга гледача. Поўны тэкст маёй рэцэнзіі можна прачытаць тут.