Кнігі, якія прачытаў у 2014 годзе

Ужо некалькі гадоў вяду спіс твораў, якія прачытаў да канца. Вырашыў падзяліцца ім з чытачамі.

Сёлета спіс склаў усяго 37 пунктаў (здаецца, нічога не прапусціў). Гэта надзвычай мала, але вельмі шмат вячэрняга часу займаў тэатр (адных толькі мінскіх спектакляў паглядзеў амаль 30, а колькі было іншых).

Больш за ўсё прачытаў твораў беларускай літаратуры – 15. З іх натхніла крыху больш за траціну. На другім месцы п’есы – 8 (рыхтаваўся да тэатральных прэм’ер). Зусім мала класікі. Крыху белетрыстыкі, мемуараў, кніг пра журналістыку і адзін зборнік па мастацтвазнаўству. Праўда, зараз дачытваю кнігу расійскага крытыка Марыны Давыдавай, так што спіс можа павялічыцца.

А вось і спіс:

Беларуская літаратура
1) Андрэй Федарэнка “Мой дзядзька Адольф” (аповесць у “Дзеяслове”)
2) Адам Глобус “СУчаснікі”
3) Валерый Гапееў “Праклён”
4) Кацярына Оаро “Сарочае радыё”
5) Маргарыта Аляшкевіч “Мадэль для забойства”
6) Артур Клінаў “Шклатара”
7) Наталка Харытанюк “Смерць лесбіянкі”
8) Эрнест Ялугін “Перад Патопам”
9) Вінцэсь Мудроў “Багун”
10) Уладзімір Някляеў “Турма”
11) Віктар Марціновіч “Мова”
12) Алесь Пашкевіч “Сім победиши”
13) Людміла Рублеўская “Авантуры студыёзуса Вырвіча”
14) Людміла Рублеўская “Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча”
15) Кастусь Тарасаў “Скарб Нясвіжскага замка”

Замежная літаратура
1) Мальер “Дон Жуан”
2) Людміла Уліцкая “Даниэль Штайн, переводчик”
3) Грыгорый Бакланаў “Южнее главного удара”

Драматургія
1) Дзмітрый Багаслаўскі “А если завтра нет”
2) Аляксандр Гельман “Скамейка”
3) Самуэль Бэкет “Без слоў”
4) Вольга Мухіна “Ю”
5) Петр Гладзілін “Другой человек”
6) Аляксей Арбузаў “Мой бедны Марат”
7) Аляксей Арбузаў “Воспоминание”
8) Алена Папова “Домой”
9) Васіль Дранько-Майсюк «Пясняр»

Белетрыстыка
1) Міхаіл Валконскі “Воля судьбы”
2) Міхаіл Валконскі “Забытые хоромы”
3) Міхаіл Валконскі “Князь Никита Федорович”
4) Міхаіл Валконскі “Записки прадеда”
5) Віктар Кін “По ту сторону”

Мемуары
1) Васіль Шарапаў “Нас время ставит на свои места”
2) Ганна Абуховіч “Полвека на сцене”

Мастацтвазнаўства
1) Пётра Васілеўскі “Рэтраперспектыва”

Кнігі пра журналістыку
1) Эрых Фіхтэліўс “Новости. Сложное искусство работы с информацией”
2) Наталля Кулінка, Наталля Фядотава “Время несбывшихся надежд»