У Рускім тэатры з’явілася трое Мулявіных

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера спектакля “Пясняр”.


Фота з сайта www.rustheatre.by

“Гэта пастаноўка пра Мулявіна ці не пра Мулявіна?” – пытаецца на прыступках тэатра глядач. І так, і не. Так – бо ёсць красамоўная назва, дзе абыгрываецца знакаміты музычны брэнд; ёсць відавочнае прысвячэнне Уладзіміру Георгіевічу; песні гурта “Песняры”, якія гучаць са сцэны; партрэт і сцэнічная вопратка музыканта, што сустракаюць тэатралаў у фае (у стварэнні спектакля ўдзельнічалі супрацоўнікі музея, што прысвечаны яго творчасці). Не – бо гэты спектакль у той жа час… пра трох розных Мулявіных. Яны не вельмі падобныя як да рэальнай гістарычнай асобы, так і паміж сабой.

Цалкам маю рэцэнзію можна прачытаць на сайце «Будзьма беларусамі!».