Мінск 60 гадоў таму

Ва ўсім свеце існуе традыцыя: як толькі грамадскі дзеяч выходзіць на пенсію, ён піша ўспаміны пра ўласную дзейнасць. Дзякуючы гэтаму палітыка робіцца хоць крыху больш адкрытай: ужо праз пяць-дзесяць гадоў пасля пэўнай падзеі грамадскасць даведваецца, як на яе рэагавалі Біл Клінтан або Джордж Буш-старэйшы. Беларускія чыноўнікі даўно маюць рэпутацыю “партызан”. Такая рыса праяўляецца і ў напісанні мемуараў. Бо адразу пасля адстаўкі службоўцы “хаваюцца ў бульбу” і маўчаць.

Але зрэдчас здараюцца шчаслівыя выключэнні. У гэтым годзе ў сталіцы прэзентавалі кнігу Васіля Шарапава “Нас время ставит на свои места”. Мой артыкул пра гэтую кнігу можна прачытаць на сайце «Будзьма беларусамі!».