Выйшла мая новая кніга пра Караткевіча

У 2012 годзе у выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла мая кніга «“Донжуанскі спіс” Караткевіча», прысвечаная жанчынам, якія паўплывалі на жыццё і творчасць нашага класіка. Але вельмі хутка пачалі з’яўляцца новыя звесткі. Так паўстала ідэя другой кнігі. Спачатку думаў, што гэта будзе 2-е выданне “Донжуанскага спісу”. Але матэрыял усё павялічваўся. Першая кніга налічвала 113 старонак. Новы рукапіс – 176. Да таго ж, асобныя раздзелы я перапісаў. Таму вырашыў, што маю поўнае маральнае права прэзентаваць свой тэкст як другую кнігу, якая называцца “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча”.


Выданне выйшла ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”. У кнізе 176 старонак. Каляровая ўклейка з фотаздымкамі (некаторыя ніколі не друкаваліся). Калі ў першым выданні ішла гаворка пра 10 жанчын, дык цяпер пра 13. Шмат новых, сапраўды сенсацыйных звестак. Калі раней я пісаў пра С.М. і Натэлу, дык цяпер пішу пра імя першай і прозвішча другой. Упершыню адкрыта ідзе гаворка пра актрысу Купалаўскага тэатра, якую звязвалі з Караткевічам рамантычныя адносіны. Нарэшце, у кнізе упершыню публікуецца запіс успамінаў Любоў Рабушкі, аднакласніцы Валянціны Караткевіч. І гэта толькі асобныя сенсацыі з кнігі.

Наклад першай кнігі пераважна разышоўся па бібліятэках. Таму шмат чытачоў так і не змаглі набыць сабе асобнік. Каб гэта сітуацыя не паўтарылася, вы можаце набыць кнігу.

Кошт 99 тысяч. На сайце выдавецтва ёсць інфармацыя, дзе і як можна набыць асобнік. Там жа і інфармацыя пра саму кнігу.

Прыемнага чытання!

Выйшла мая новая кніга пра Караткевіча: 1 комментарий

Комментарии запрещены.