Па словах рэжысёра Мікалая Пінігіна, пастаноўка «Пана Тадэвуша» — асветніцкі праект, таму што большасць беларусаў не чытала гэтага твору і ўвогуле мала разумее, што адбывалася на беларускіх землях у 1812 годзе.
Паэма Адама Міцкевіча (у перакладзе Язэпа Семяжона) упершыню атрымала сцэнічнае ўвасабленне ў беларускім тэатры.
Поўны тэкст маёй рэцэнзіі на спектакль «Пан Тадэвуш» у Купалаўскім можна прачытаць тут.