Памерла Бася Карпілава

Днямі быў у тэатры оперы і балета. І даведаўся ад супрацоўнікаў, што яшчэ 22 красавіка памерла старэйшая айчынная балерына, заслужаная артыстка Беларусі Бася Карпілава. Ёй ішоў 93 год…
Калі Бася Залманаўна святкавала свой 90-гадовы юбілей, я зрабіў пра яе артыкул для часопіса «Партэр». І ўявіце, яна сама вычытвала мой тэкст і выправіла некалькі недакладнасцяў!

Вельмі шкада, што пра смерць вядомых творчых асобаў даведваешся абсалютна выпадкова. Чаму б не напісаць пра Басю Карпілаву на сайце тэатра?…

Ганаруся, што быў знаёмы з Басяй Залманаўнай.
Дай Божа кожнаму пражыць столькі гадоў!
Вечная памяць!