Якія гарады Беларусі — самыя еўрапейскія?

На мінулых выходных ездзіў у Гародню. Да свайго сораму дагэтуль быў там толькі аднойчы. У 2002-м годзе, калі яшчэ дзесяцікласнікам удзельнічаў у турніры па «Што? Дзе? Калі?». Але амаль нічога не запомніў. Было гэта даўно. Вольнага часу амаль не заставалася. Ды і хадзілі мы групай. А я люблю вандраваць ці адзін ці вельмі маленькай кампаніяй, каб самому вызначаць маршрут.

Гэта я пішу да таго, што пасля вандроўкі прыйшоў да надзвычай банальнай высновы: Гародня — самы еўрапейскі горад Беларусі :)


Панарама Гродна. Акварэль Н. Орды, XIX стагоддзе
.

А потым пачаў складаць умоўны рэйтынг самых еўрапейскіх беларускіх гарадоў і мястэчак. І вось што атрымалася:

1. Гародня.
2. Пінск
3. Нясвіж
4. Полацк
5. Мір

Ва ўсіх гэтых населеных пунктах (ў большай ці ў меншай ступені) я адчуваў сябе ў Еўропе.

Якія гарады Беларусі — самыя еўрапейскія?: 4 комментария

  1. А Ліда пасля Дажынак-2010??? 😉 На маю думку — горад варты твайго спісу…калі з першай пяцёркі нікога не зрушыць, то ў дзесятку ўціснецца)

  2. Здравствуйте, Денис. Прочла и задумалась: почему возник такой вопрос? В связи с чем?

  3. Не, Ліда не падыходзіць :) Там да «Дажынак» фактычна зрабілі дастаткова павярхоўны еўрарамонт. Але еўрарамонт і Еўропа — вельмі розныя рэчы. А што датычыцца Лідскага замка — дык гэта прыклад таго, як не трэба праводзіць рэстаўрацыю. Гэта хутчэй анты-Еўропа :)

  4. Здравствуйте!
    «Почему возник такой вопрос? В связи с чем?». Потому что Беларусь — европейская страна. Но во многих городах духа и атмосферы Европы совершенно нет. А этого очень не хватает…

Комментарии запрещены.