Аршанская газета — пра маю кнігу

Вандруючы па інтэрнету, нечакана знайшоў публікацыю «Прысвячаецца Уладзіміру Караткевічу…» у аршанскай гарадской газеце «Телеком-экспресс» (датавана 26 лістапада 2012 года). Яе аўтар Галіна Юркевіч, загадчык Аршанскага музея У.С. Караткевіча. Невялікі ўрывак прысвечаны і маёй кнізе.


Не магу не працытаваць :)

«Колькі было жанчын у «донжуанскім спісе» пісьменніка? Такім пытаннем задаўся малады крытык, аспірант гістфака БДУ, журналіст Дзяніс Марціновіч і зрабіў спробу запоўніць прабел у звестках пра асабістае жыццё і пачуцці Уладзіміра Караткевіча. Аб музах пісьменніка і прататыпах гераінь яго твораў малады даследчык расказаў у кнізе “Донжуанскі спіс” Караткевіча”, выдадзенай у мінскім выдавецтве “Чатыры чвэрці” у серыі “Мінскія маладыя галасы”, заснаванай гарадскім аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кніга з інтрыгуючай назвай была раскуплена імгненна. Сам аўтар такі ажыятаж тлумачыць проста. У беларускай літаратуры не хапае твораў у жанры літаратурнай біяграфіі. Нам нестае свайго Андрэ Маруа, які быў вядомы літаратурнымі біяграфіямі. Прачытаць гэты твор можна ў часопісе “Нёман” за верасень і кастрычнік 2012 года на рускай мове, пераклад якога зрабіў сам аўтар.

Вельмі прыемна, што Дзяніс Марціновіч прымаў удзел у 2-й Міжнароднай канферэнцыі “Значэнне творчасці У.С. Караткевіча ў кантэксце еўрапейскіх культур” у Оршы і выступіў з дакладам “Працяг рамана “Каласы пад сярпом тваім: міф або рэальнасць?”. Супрацоўнікі музея спадзяюцца на чарговую сустрэчу з аўтарам».

Арыгінал публікацыі можна прачытаць тут.

P.S. Тая канферэнцыя адбылася ў далёкім 2005 годзе, калі я вучыўся на другім курсе гістфака. Толькі крыўдна, што так і не знайшлося грошай, каб выдаць зборнік матэрыялаў. Праз некалькі гадоў музейныя супрацоўнікі перадалі ўсім удзельнікам… дыскі, на якіх былі запісаны тэксты паведамленняў ў word-аўскім фармаце.